гульня-падарожжа
Напярэдадні міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага,у Карцэвіцкім СДК прайшла гульня-падарожжа “Роднай мовы гук чароўны”. Святкаваць дзень роднай мовы – добрая традыцыя для нашай установы культуры, якая вучаць любіць і шанаваць традыцыі свайго народа, сваёй краіны з маленства.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды “Валошкі” і Бульбашы”. Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконвалі розныя заданні, такія як загадкі, шарады, рэбусы, крыжаванкі. Цікава прайшоў конкурс “Перакладчыкі”, дзе неабходна было правельна вызначыць па малюнках назвы прадметаў на беларускай мове. Выдатна ўдзельнікі каманд справіліся з дыктоўкай,пад час якой змаглі набраць 19 балаў з 20. З асаблівым імпэтам адгадвалі і спявалі песні на роднай мове.
У выніку перамагла каманда “Бульбашы”,капітан Максім Сокал. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падзякамі і саладкімі прызамі.