РАЙОННЫЙ КОНКУРС ХУДОЖЕСТВЕННОГО ЧТЕНИЯ «ПЯЮ НЯСВІЖ — ЛЮБОЎ МАЮ»

IMG-POST
03 апр, 2023

РАЙОННЫЙ КОНКУРС ХУДОЖЕСТВЕННОГО ЧТЕНИЯ «ПЯЮ НЯСВІЖ — ЛЮБОЎ МАЮ»

03 апреля 2023г. | Новости РЦК Новости региона | 0 комментариев

У раённым цэнтры культуры адбыўся конкурс аўтарскага і мастацкага чытання «Пяю Нясвіж — любоў маю», прысвечаны 800-годдзю нашага горада.

У ім прынялі ўдзел аматары прыгожага пісьменства — як вершаванага, так і празаічнага — ва ўзросце ад 9 гадоў да 50 «плюс». Удзельнікі чыталі як свае ўласныя творы, так і напісаныя іншымі людзьмі, у тым ліку аўтарамі з Нясвіжчыны, такімі, як Міхась Сазончык і Віталь Барадзін.   

У выніку ў намінацыі «Аўтарскае чытанне» сярод чытачоў прозы ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў перамог вучань Сноўскай СШ Данііл Кашыцкі, другое месца — у прадстаўніцы СШ № 3 г. Нясвіжа Кацярыны Драздэнка. У гэтай жа намінацыі сярод чытачоў вершаў лепшай была прызнана Вікторыя Мышчык з Ланскай СШ, другое раздзялілі вучні СШ № 3 г. Нясвіжа Васіліса Фокіна і Андрэй Вальчык, трэцяе заняла Віялета Дрокіна з Аношкаўскай СШ.

У намінацыі «Аўтарскае чытанне» ва ўзроставай катэгорыі 14 — 18 гадоў першае месца было прысуджана вучаніцы СШ № 4 г. Нясвіжа Юліяне Казак, другое — Дзіяне Траяноўскай з Городейской СШ, трэцяе — Дзіяне Ліцкевіч, якая прадстаўляла Ліпскі СДК.

Ва ўзроставай катэгорыі 35 — 50 гадоў першае месца заняў мастацкі кіраўнік Сноўскага СДК Аляксей Дунчака, другое — бібліятэкар Карцэвіцкай сельскай бібліятэкі Ірына Крыварот. І сярод удзельнікаў самага паважанага ўзросту першае месца раздзялілі несвіжанка Тамара Прыгун і настаўніца беларускай мовы Аношкаўскай СШ Святлана Шынкевіч, другое — яе калега з Нясвижскай гімназіі Наталля Швайко і настаяцель царквы праведнай Ганны аг. Аношкі іерэй Васіль Краеў, трэцяе было прысуджана жыхарцы г. п. Гарадзея Галіне Дзямідовіч.

Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы за ўдзел у ім.

 

Соф’я ЛЮБАНЕЦ. («НЯСВІЖСКІЯ НАВІНЫ»