Карцевичи | "Вербная нядзеля"

IMG-POST
15 апр, 2025

Карцевичи | "Вербная нядзеля"

15 апреля 2025г. | Новости района | 0 комментариев

гульнёвая праграма

З мэтай стварэння ўмоў дзеля падтрымкі, аховы і зберажэння самабытнай культуры Нясвіжчыны, папулярызацыі яе сярод дзяцей і моладзі,  у Карцэвіцкім СДК была падрыхтавана гульнёвая праграма "Вербная нядзеля".

 

З вялікім задавальненнем і цікавасцю ўдзельнікі спявалі абрадавыя песні, гулялі ў народныя гульні, упрыгожвалі галінкі вярбы і з асаблівым пачуццём кожны вельмі жадаў забраць дамоў вярбу-абярэг,каб “адхадзіць” ёю сваіх родных і пажадаць моцнага здароўя на ўвесь год.

  “Не я б’ю, вярба б’е

За тыдзень – Вялікдзень.

Будзьце здаровы, як тая вярба,

Будзьце вяселы, як тая вясна.

Слухаце бацькі, слухайце маці.

Не забывайце ўсім памагаці:

Стаэнькім, маленькім, ці хворым можа,

А вам усім хай Бог дапаможа!”