Карцевичский сельский дом культуры
Удзельнікі клубных фарміраванняў Карцэвіцкага СДК вывучаюць, шануюць і зберагаюць народныя традыцыі,святы і абрады беларусаў.
Народная культура-гэта дарожка ад мінулага, праз сучаснасць, у будучыню, крыніца чыстая і вечная. Таму пазнанне дзецьмі народнай культуры, народнай творчасці, фальклору, знаходзіць водгук у дзіцячых сэрцах, станоўча ўплывае на іх эстэтычнае развіццё, раскрывае творчыя здольнасці кожнага дзіцяці, фармуе агульную духоўную культуру.
Традыцыйным святам для Карцэвіцкага СДК з’яўляецца Багач, пад час якога ўдзельнікі з задавальненнем знаёмяцца з народнымі песнямі, танцамі, гульнямі і абрадамі.Адзначаецца што год 21 верасня.
«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адзін аднаму і ішлі ўсёй вёскай адзначаць Багач - сканчэнне працоўнага лета. Усе абрадавыя дзеянні былі накіраваныя на захаванне дабрабыту і ўраджайнасці. Нават сама назва адсылае да багацця: ураджай сабраны, і ў хаце ў кожнага ўсяго багата.