19 чэрвеня каля раённага цэнтра народнай творчасці адбылася дзіцячая фальклорна-абрадавая праграма «Зялёныя святкі»
19 чэрвеня каля раённага цэнтра народнай творчасці адбылася дзіцячая фальклорна-абрадавая праграма «Зялёныя святкі»
Жыве і квітнее сёння наша краіна, жывуць беларускія традыцыі і звычаі, бо людзі старанна іх зберагаюць. Сёмуха — святочны дзянёк, калі людзі могуць добра адпачыць! Зранку на вуліцы загучала музыка, дзяўчаты святочна ўпрыгожылі пляцоўку, прыйшлі дзеці са школьнага лагеру і пачалося свята.
Сустрэла ўдзельнікаў свята Гаспадыня, якая пазнаёміла з асаблівасцямі святкавання Сёмухі. Майстар народных промыслаў Дзіяна Мацкевіч правяла майстар-клас па завіванню вянкоў з бярозавых галінак. Пасля ўсе дзеці прынялі ўдзел у абрадзе «Завіванне бярозак». Падчас свята дзеці гулялі ў гульні і вадзілі карагод.
Знаёмства дзіцячай аўдыторыі з асаблівасцямі рэгіянальнай традыцыйнай культуры дазволіць адрадзіць гістарычную памяць, выхоўваць эстэтычны густ і патрыятызм у падрастаючага пакалення, што складае аснову больш свядомай любові да сваёй малой Радзімы.